Бизнес-форум Беларусь

Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.

Расширенный поиск  

Новости:

Автор Тема: Пазакласнае чытанне, беларуская лiтаратура  (Прочитано 54953 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Angela

  • Гость

Внеклассное чтение 4 класс

Пазакласнае чытанне на тэму "Трэба быць на зямлі гаспадаром".

Творы:
Язэп Пушча «Белавежа»,
Ніл Гілевіч «Сіняя пушча»,
Ніна Галіноўская «Хата для шпакоў»
Мікола Гамолка «Васілёва бярозка»,
Хведар Гурыновіч «Давайце пасадзім па дрэўцу»,
Хведар Гурыновіч «Праталіны»,
Артур Вольскі «Боль Чарнобыля»,
Уладзімір Правасуд «Мядзведзевы забавы»,
Іван Шамякін «Чорны прамень»,
Мікола Янчанка «Як я расой лячыўся».

Angela

  • Гость

Нiл Гiлeвiч - Сiняя пyшчa

Знaчыць, гэтa нe жapты,
Мaцi пpaўдy cкaзaлa:
"Пoзнa ўcпoмнiў, нa жaль, ты,
Сiняй пyшчы нe cтaлa..."

Сiняй пyшчы нe cтaлa!
Хiбa гэтa мaгчымa?..
Сyмнa-шэpae гaлa
Лeдзь aкiнeш вaчымa.

Тyт iгpaлa кaлicьцi
Нeбa шyмнa-вяcёлa.
А цяпep – aбeлicкi,
Пнi-пянёчкi нaўкoлa...

Тoлькi вoддaль нa вeтpы
Дзвe ялiны кpывыя,
Быццaм мoгiльнiк гэты
Сцepaгyць вapтaвыя.

Дзe ж ты дзeлacя, пyшчa?
У пaлaц твoй зялёны
I cпякoтaй, i cцюжaй
Я пpынociў пaклoны.

Лeтaм выбeжыш paнa,
Сxoпiш кoшык лaзoвы
I ляцiш, pacxлicтaны,
Пaд знaёмыя cxoвы.

Тyт ycё нepyxoмa.
Дaкpaнeшcя дa лaпaк –
I пaкoцiццa xoлaд
Зa кaўнep мiж лaпaтaк.

Ды i кoлюццa ж лaпкi!
Тoлькi ты ix нe чyeш:
Чapнaмaзыя бaбкi
Аcцяpoжнa кapчyeш.

Як жa ў зaceнь aд coнцa
Пaxaвaюццa pocы,
Бyдзeш cлyxaць бяcкoнцы
Гoмaн-cпeў cтoгaлocы.

Кoлькi ix тyт, бывaлa,
Шyмaў-гyкaў лiлocя!
Кoлькi кaзaк нe cтaлa!
Кoлькi пeceнь звялocя!

Кoлькi пeceнь няcпeтыx
Тyт нaвeк пaxaвaнa!
Кoлькi cpэбpaнa-cвeтлыx
Рyчaёў aбapвaнa!..

У якiя ж тypбoты
Я, зямлячa, пaвepy?
Цi пaдyмaў, нa штo ты
Апycкaў тyт cякepy?

Дзeд твoй cпaдчынy бaцькi
Дзeцям цэлaй пaкiнyў.
Як жa мoг ты пaзбaвiць
Гэтaй cпaдчыны cынa?

Гaнapыўcя пa пpaвy
Пpoдaк пyшчaю Сiняй.
Як жa мoг ты пaзбaвiць
Гэтaй гopдacцi cынa?

А нaпэўнa ж зaxoчaш
Ты пaтoмкaм дaлёкiм
Смeлa глянyць y вoчы
З cэpцaм чыcтым i лёгкiм?

Гэтa пpaвa зaймeeш,
Кaлi ў пpaцы кiпyчaй
Кoжны пeнь ты зaмeнiш
Нoвaй Сiняю пyшчaй.

Angela

  • Гость

Язэп Пyшчa - Бeлaвeжa

Вepaceнь нa плeчы ўcкiнyў плaшч бapвoвы
I пaд coнцaм кpoчыць пpaз гai, дyбpoвы.

Кpoны ў пaзaлoцe, pacцвiтae вepac.
Хapacтвo тaкoe дзe яшчэ cycтpэнeш?

Рocлыя cacoнкi з-зa paкi
Ляcнoe Выбeглi нacycтpaч мaлaдoй cям’ёю.

Вocь i ты, кpacyня, ў кaзaчным aдзeннi.
Я нe быў нiкoлi ў гэтaкiм здзiўлeннi.

У чapoўнaй пyшчы, ў нaшaй Бeлaвeжы,
Нe cцixae пoшyм, пoдыx вeтpy cвeжы.

Ён дyшy кpaнae тpaпятлiвaй xвaляй,
I кaлышa кpoны, i плывe ўcё дaлeй.

Пoшyм шмaтгaлocы, як нa мopы ўcплёcы.
Рacплятae вoceнь зaлaтыя кocы.

У Бeлaвeжы-пyшчы ca шляxy нe збiццa:
Тyт i cocны-мaчты, i дyбы-тyбыльцы,

I aciлкi-гpaбы ў poздyмe глыбoкiм,
I плывyць нaд iмi лёгкiя aблoкi.

Мiж дзяўчaт-бяpoзaк чыpвaнee яceнь,
А пaxмypны eльнiк вaбiць coнцa ў зaceнь.

I бягyць пpaceкi пaд шaтpoм выcoкiм,
I cпявae coкaл ў нeбe ciнявoкiм.

Чyю гoлac, cэpцy poдны, caкaлiны.
Жypaўлi кypлычyць нaд вяpбoй, кaлiнaй.

Нa бaлoцe лoзы жoўты лicт aтpэcлi.
Аклiкaюць гyci дзeнь aceнняй пecняй.

Дa ляcнoй paчyлкi, штo бяжыць з кpынiцы,
Сцeжкaю xaджaлaй зyбp iдзe з зyбpыцaй.

Вocь ён, вoлaт пyшчы, бypы i пaнypы,
Узвaлiў нa кapaк гpyз cтaгoддзяў xмypыx.

I пaвoльнa кpoчыць, чacaм ў нeтpy збoчыць,
З пyшчы ў ягo вoчы збeглicя ўce нoчы.

Гoнкiя aлeнi гoлac cвoй пaдaлi,
Пaдxaпiлa pэxa тo блiжэй, тo дaлeй.

А лaci ўcкiдaюць нaд кycтaмi poгi.
Ў кoжнaй ixняй жылцы кoлькi acцяpoгi.

Мiж гaлiн зaцiшныx pыcь кaзyлю coчыць:
Кpaдзeццa... знянaцкy пыpcнe i cacкoчыць,

I кaзyлю лютa, як былiнкy, зpэжa.
Бaчылa ты жaxi, пyшчa Бeлaвeжa!

Вopaгi ўзнiмaлi нaд тaбoй cякepы,
А ты ўcё шyмeлa, нe гyблялa вepы.

I нa пняx cчapнeлыx cлёз бypштыны cвeцяць,
Нe paзвeяў вeцep ix пa бeлым cвeцe.

Ты, як пecня пeceнь яcныx зop i coнцa.
Уcмixaйcя, шчacцe, мaлaдoй cacoнцы!

Вepaceнь 1960 г.








cass

  • Гость

Я Мавр Багира ?

треп

  • Пользователь
  • ****
  • Карма: +0/-0
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 24
    • Просмотр профиля

Янка Маўр
Багіра

Вы, вядома, чулі гэтае імя. Пэўна, ведаеце черную пантэру, прыяцельку Маўглі.

Але цяпер гутарка будзе ісці хоць і пра дальнюю сваячку, але ўсё ж такі не пра пантэру, а пра кошку. Звычайную кошку, толькі, вядома, чорную І, мусіць, не менш разумную, як тая Багіра.

Трапіла яна да нас самым незвычайным чынам. Раз у марозны веснавы вечар, досыць позна, вярталіся мы з дачкой дахаты. Жылі тады на ўскраіне горада. Людзей хадзіла мала. Свяціў месяц, хрумсталі падмерзлыя лужыны.

I вось тут прычапілася да нас чорная кошка, жаласна мяўкае, трэцца каля ног. А як толькі мы спынімся, яна, азіраючыся, ідзе назад. Пойдзем мы далей — яна зноў даганяе нас, крычыць, блытаецца між ног, забягае наперад, нібы не пускае ісці ў той бок. Справа ясная: яна хоча, каб мы пайшлі за ёю кудысьці назад. Нічога не зробіш: калі яна так выразна і настойліва патрабуе — трэба ісці.

Як толькі мы зрабілі пару крокаў назад, яна ўзрадавалася, шпарка паскакала ў той бок і знікла. Што яна: жартуе з намі? Мы сталі. Тады кошка зноў з'явілася і зноў пачала мяўкаць і церціся. Мы зноў пайшлі за ёю — і зноў яна пабегла наперад, мяўкаючы здалёк.

Тым часам на бліжэйшым двары забрахаў сабака і кінуўся ў наш бок. Але тут раздаўся такі сык, так люта накінулася на яго кошка, што бедны сабака з жаласным скавытаннем паляцеў як мага далей. А кошка выбегла на тратуар і хуценька скруцілася на зямлі.

Калі мы падышлі бліжэй, то ўбачылі, што яна абкруцілася вакол кацяняці. Адкуль яно ўзялося? Мы толькі што ішлі па гэтым самым месцы — і нічога на тратуары не мелася. Значыцца, кацянё опечатку было недзе схаванае, мусіць, за плотам. Калі кошка ўбачыла нас, то парашыла звярнуцца за дапамогай, спыніла нас, прымусіла павярнуць назад, а сама тым часам вынесла на дарогу свае дзіця ды яшчэ паспела прагнаць сабаку. Разам з тым яна не забывалася, што кацянятка толькі што нарадзілася і не павінна было мерзнуць на холадзе... I вось кошка нават на тую хвілінку, пакуль мы падыходзілі, абкруцілася вакол свайго дзіцяці і сагравала яго. Можна было б пажадаць і кожнаму добраму чалавека столькі спрыту і энергіі.

— Ну што ж,— сказаў я,— нічога не зробіш, хадзем ужо да нас.

— Не хочацца толькі браць у рукі гэтае мокрае кацянё,— сказала дачка.

Але кошка і не збіралася прасіць нас аб гэтым. Яна сама ўзяла свае дзіця зубамі за карак і пайшла побач з намі. Так мы прыстойнай сямейкай і прыйшлі ў сваю хату.

У кухні пліта была яшчэ цёплая, і тут жа быў чалеснік рускай печкі. Кошка адразу знайшла сабе месца, дзе ёй будзе лепей за ўсё — у печцы, ля цёпленькай пліты.

— Ну і добра,— сказалі мы,— жыві сабе тут. Толькі, мусіць, павячэраць табе трэба даць.

Але не паспелі мы падрыхтаваць ёй вячэру, як яна выскачыла з печкі і пачала прасіцца за дзверы. Мы сталі ўгаворваць яе:

— Ды пачакай трохі. Куды ты?

Але яна і слухаць не хацела — усё крычала і драпала дзверы.

Тады мы сцямілі, што перашкаджаць ёй не трэба: яна, відаць, з прыстойнай сям'і, добра выхавана і хоча выйсці на двор на хвілінку.

Выпусцілі яе. Прайшло колькі хвілін, чуем — скрабецца яна ў дзверы. Адчынілі — і бачым: яна прынесла другое кацянё. I зараз жа з ім у тую самую печку.

Не скажу, каб мы былі надта ўжо рады, што сям'я наша так хутка павялічваецца, але кошку ўсё ж такі пахвалілі:

— Добрая маці. А дачка дадала:

— Маладзец, Багіра.

Тут мы ўсе заўважылі, што яна сапраўды нагадвае Багіру і аднагалосна зацвердзілі гэтае імя.

Дачка зноў хацела даць ёй вячэраць — і зноў Багіра стала прасіцца за дзверы. Ці не хоча яна яшчэ прынесці нам дзіця? Дзякуем за ласку.

Але што з ёю рабіць? Не пускаць за дзверы, ці што? Прыйшлося зноў выпусціць. А праз некалькі мінут яна санраўды прынесла трэцяе кацянё...

Такім чынам праз якія паўгадзіны сям'я наша адразу павялічылася на чатыры адзінкі. Сказаць, што мы былі рады,— ніяк нельга. Але да кошкі-маткі адчулі вялікую павагу. Якая яна была сур'ёзная, руплівая. Як ні павернецца, што ні зробіць — усё правільна, разумна, таксама як зрабіў бы кожны з нас. За ўвесь гэты час яна ніводнай мінуты не патраціла дарэмна і не зрабіла нічога лішняга, не сунула свой нос, куды ёй не трэба, не пацікавілася нічым, апрача сваей справы.

Мы гаворым, што ў жывёл не розум, як мы яго разумеем, а інстынкт, гэта значыць, прывычныя, але несвядомыя рухі і дзеянні, патрэбныя ім для жыцця. Пчала робіць сваю ячэйку, зусім не думаючы, што, як і дзеля чаго яна робіць. Мурашка цягне ў свой бок галінку, а яе зямляк падбяжыць дапамагаць і пачне цягнуць у другі бок — і яны абодва так і будуць тузацца, не ведаючы, што яны робяць.

Мы самі, калі дакранаемся рукой да агню, то зараз жа інстынктыўна торгаем руку назад, а потым ужо сваім розумам цямім, у чым тут справа. Усё гэта — праявы інстынкту. Няўжо ж і наша кошка затрымлівала на вуліцы людзей, прасіла іх вярнуцца і памагчы яе дзіцяняці, сачыла, каб дзіця не замерзла, памятала пра іншых сваіх дзяцей і прыносіла іх у хату, адным словам, развіла шырокую дзейнасць, зусім не разумеючы, што і дзеля чаго яна робіць. Не, хай сабе вучоныя людзі гавораць, што хочуць, а мы не згодны з гэтым. Наша кошка, відаць, зусім разумная асоба, і з ёю жыць можна будзе. Нездарма яна нагадвае Багіру, а тая, калі верыць Кіплінгу, магла разважаць лепш за якога-небудзь не надта разумнага чалавека.

Але на другі ж дзень выявілася, што наша Багіра, можа, наогул і вельмі разумная, у арыфметыцы ўсё ж крыху адстала. Дзеці, гуляючы на суседнім двары, знайшлі там мёртвае маленькае кацянё. Відаць, яно замерзла ў гэтую ноч. Не было ніякага сумнення, што гэтае кацянятка — родны брат трох нашых. Кошка, прынёсшы да нас першага, ведала, што там у яе яшчэ ёсць дзеці. Ведала яна гэта і пасля другога. А пасля трэцяга ўжо не ведала. Выходзіць, што яна ўмела лічыць толькі да трох. Але няхай сабе і так. Усё роўна не ў кожным доме знойдзеш кошку, якая ўмее табе лічыць да трох.

Такім чынам зажылі мы ўсе разам дружней сям'ёй. Наша Багіра карміла і песціла сваіх дзяцей, як лепей і быць не можа. I ў якой чысціні яна іх трымала! Лізала іх безупынна і ўсюды, не спыняючыся ні перад якім брудам. Затое ж і блішчалі яны ў яе, як цацкі. Ды яны для нас і сапраўды былі цацкамі.

Хто не ведае, якімі мілымі і пацешнымі бываюць малыя кацяняты! Асабліва калі разгуляюцца. Колькі смеху было нам, калі аднаго разу двое з іх пацалаваліся як мае быць: абнялі лапкамі адзін аднаго за шыю і тыцнуліся насамі. Не было такога чалавека, які мог бы прайсці міма іх, калі яны дурэюць. Затое іх маці трымала сябе аж занадта сур'ёзна: ні разу не скокнула, не пажартавала, нават ні разу не ўсміхнулася. Вельмі важная і разумная была Багіра. Як жа было яе не шанаваць!

А праз некаторы час яна паказала яшчэ, што мае і высакароднае сэрца. На наш двор аднекуль прыблудзіла чужое чорнае кацянё. Узросту яно было прыблізна такога, як і нашы, толькі надта брыдкае і няшчаснае: худое, аблезлае, пузатае, з хворымі вачыма і абарваным вухам. Дзеці яго гналі, штурхалі, а яно ледзь рухалася. Ішла раз міма яго Багіра: кацянё пасунулася было да яе, але кошка грэбліва ўхілілася ад яго. А праз дзень бачым — вядзе яго да нас у хату, корміць, ліжа.

Гэтага толькі не хапала. Поўная хата катоў, а тут яшчэ нейкага бруднага прымай. Але як было нам, добрым і разумным людзям, праганяць няшчаснае кацянё, калі нават жывёліна пашкадавала яго? Няўжо мы будзем горшымі за жывёлу? Тады нам сорамна будзе глянуць у вочы паважанай Багіры. Тады і яна і суседскія куры засмяюць нас. Ды і не мы будзем яго гадаваць. Хай сама Багіра і ставіць яго на ногі. Так яна і зрабіла.

Калі кацяняткі падраслі, мы сталі аддаваць іх у людзі. Цэлая чарга стварылася з нашых суседзяў па доме. Калі аддалі першую шэранькую кошачку ў кватэру сёмую, Багіра нібы не заўважыла яе адсутнасці. А вось калі аддалі другое кацянё, у кватэру чацвёртую, і ў нас засталося ўсяго два, тады маці адразу заўважыла, бо лічыць жа да трох умела. Крычыць, шукае па ўсіх кутках, не дае есці тым, што засталіся з ёю, імквецца за дзверы. Так, галосячы, і з хаты пайшла.

Вярнулася спакойная. Глянула гаспадарскім вокам у адзін куток, у другі, пакарміла дзяцей, памыла іх — і зноў пайшла. Ніякага гора, ніякага крыку. Мала таго — нават начаваць не прыйшла дадому. Што гэта з ёю? Можа, так пакрыўдзілася, што зусім пакіне нас?

Але на другі дзень яна прыйшла. I нават мышку прынесла. Пагасцявала трохі, дагледзела дзяцей — і зноў пайшла гуляць. Вось табе і паважаная Багіра. Трымае сябе, як немаведама хто... А калі праз колькі дзён мы аддалі яшчэ адно кацянё, у кватэру шестую, і ў нас засталося ўсяго адно, то наша Багіра аднеслася да гэтага так, нібы такая справа яе зусім і не датычылася. Толькі яшчэ радзей стала наведваць нас.

Што такое з ёю здарылася?

Але трэба сказаць праўду: дзіця яе ад гэтага ані трохі не цярпела. Усё ж такі некалькі разоў на дзень маці прыйдзе, накорміць, памые, нават паляжыць трохі з ім,— а потым зноў пойдзе.

Глядзім мы раз праз акно — нясе Багіра мышку свайму дзіцяці. Мы пайшлі адчыняць ёй дзверы, але яна... прайшла міма нас і панесла мышку ў кватэру шостую...

Дык вось у чым справа. Вось чаму наша Багіра не гаравала. Вось чаму яна дома не сядзела.

Яна даглядала сваіх дзяцей ва ўсіх кватэрах разам...

У кожнай кватэры лічылі, што кошка толькі і ведае, што іхняе кацянё: прыходзіць, корміць, мые, прыносіць мышэй, гуляе з дзіцем — нібы ў яе іншага клопату няма. А яна гэткім чынам працавала аж на чатыры кватэры. Вось чаму яна была такая заклапочаная, не траціла дарэмна часу, доўга не бавілася ў нашай хаце.

Щкава было яшчэ тое, што мышэй і пацукоў яна насіла па чарзе ва ўсе кватэры, нікога не крыўдзіла.

Аднаго разу было так: скрабецца яна ў нашы дзверы, просіцца; яе сынок пачуў і падбег ужо да дзвярэй. Адчынілі мы, глядзім — прынесла Багіра мышку, якую наш каток зараз жа і схапіў. Маці тады завярнулася і пайшла сабе назад: прынесла, аддала — навошта ёй і ў хату ісці? I без таго работы многа: і ў чацвёртай кватэры чакаюць, і ў сёмай, і ў шостай — хоць ты разарвіся.

Можа, хто захоча спытацца: якім чынам Багіра магла абслугоўваць чатыры кватэры, калі сама умела лічыць толькі да трох? Нялёгка, вядома, адказаць на такое запытанне зам ест Багіры, але думаем, што яна сваю хату не лічыла — вось тады і застанецца тры.

Як бы там ні было на самай справе, а мы лішні раз пераканаліся, што наша Багіра — найлепшая кошка ў свеце. Мы нават гатовы былі прасіць у яе прабачэння за тое, што падумалі, нібы яна сапсавалася і загуляла.

Нарэшце прыйшоў час, калі Багіра зусім пакінула ўсіх сваіх дзяцей і забылася на іх. Мы ахвотна аддалі людзям і апошняга катка, каб жыць толькі з адной іхняй маткай. Ды і хто не хацеў бы жыць з такой разумней асобай!

Але лутка ў нас з ёю пачаліся непаразуменні. Калі яна пазбавілася клопату аб дзецях і ёй больш не было чаго рабіць, яла пачала ўмешвацца ў нашы гаспадарчыя справы, ды так нахабна, што ніякай рады нельга было даць. Калі хоць трохі адвернешся, недаглядзіш — яна зараз жа нашкодзіць. Шчога ад яе не схаваеш — усюды дабярэцца. Калі збан малака накрыты сподкам — яна сподак скіне, калі завязаны — яна перакуліць. Калі буфет зачынены не зусіы шчыльна — яна сама я го адчыніць. А раз ухітрылася выцягнуць з закрытай каструлі мяса — і каструля засталася закрытай. А ноччу часам адбываліся такія выбухі ад скінутых рэчаў, што, здавалася, самалёты робяць бамбёжку.

Ужо ж як мы яе ўгаварвалі, саромілі, выхоўвалі дрэсіравалі — нічога не выйшла, ніяк не маглі з ёю дагаварыцца. Нічога яна не магла ці не хацела зразумець, хоць і ўмела лічыць да трох.

I цяпер мы шкадуем, што так яе расхвалілі на увесь свет.
Интересно начинать жизнь с нуля. Седьмого после единицы...

треп

  • Пользователь
  • ****
  • Карма: +0/-0
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 24
    • Просмотр профиля

Кузьма Чорны
Насцечка


І
ІІ
ІІІ
IV
V
VI
VII

І

Нейк раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека. Ён часта відзён быў на тых вуліцах, што ляжаць каля гарадскога рынку. Гэты чалавек хадзіў павольна, быццам аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку; і заўсёды здавалася, што ён гэта не так сабе ходзіць, а мае нейкую справу. Раней яго не заўважалі.

Вельмі можа быць, што ён толькі нядаўна стаў жыць тут.

Была восень. Надвор’е стаяла мокрае, і вецер найчасцей павяваў ужо холадам. Стары чалавек заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстрыжаная бародка і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй. Лоб яго быў высокі, нос арліны і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але і ў паходцы яго, і ў выразе твару было нешта цвёрдае. Здавалася, што чалавек гэты нечым ганарыцца. Не то што ён быў горды перад людзьмі. Не. Наадварот. З выгляду ён быў ветлівы да ўсіх.

Адзін раз ён убачыў, як конь не мог зрушыць з месца цяжкі воз з дрывамі, і фурманшчык неміласэрна біў каня пугаўём па шыі і жываце. Стары чалавек адразу падбег да фурманшчыка і моцна сказаў:

— Якое ж у цябе сэрца, калі ты не шкадуеш жывёлы? Ды і сам сабе ты гэтым горш зробіш, калі змарнуеш каня. Чаго стаіце? — Тут ён павярнуўся тварам да натоўпу.— Ты там, маладзейшы, падштурхні воз плячом, яго абы з месца зрушыць...

Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Стары чалавек рушыў у сваю дарогу, і на твары яго доўга трымалася ўсмешка. Здавалася, што гэты чалавек добра ведае, што ён сам варт на свеце.

На вуліцы яго бачылі кожны дзень па некалькі разоў. Зранку ён ішоў з накрытым газетай кошыкам. Удзень ішоў з пустымі рукамі, але таксама, як і зранку, здавалася, што ён некуды спяшаецца. А перад вечарам, на змроку дня, ішоў вельмі павольна, пастукваў дубовай палкай па тратуары; часам спыняўся і стаяў на адным месцы, гледзячы на якое-небудзь дрэва або на гурт вясёлых дзяцей. Пасля, быццам адумаўшыся, ішоў далей, даходзіў да якога-небудзь завулка і варочаўся назад, робячы па тратуары сваю праходку.

Аднойчы на тым самым тратуары гулялі дзеці. Хоць, калі сказаць праўду,— гэта была не зусім гульня. Каля зялёнай брамы ў заросшым дрэвамі двары стаялі тры дзяўчынкі і каля іх пакручваўся, на галоў дзве вышэйшы за кожную з іх, хлапчук. Ён быў высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць. Дзяўчаткам было год па трынаццаць кожнай.

Адзеты ён быў не то што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпаўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней. Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэранькага звярка. Ніводнай мінуты ён не мог устаяць на месцы. Ён усё круціўся на адной назе і за кожным паваротам даваў у галаву каторай-небудзь дзяўчынцы пстрычку. І кожны раз дзяўчаткі хорам крычалі яму:

— Серж, мы цябе не чапаем. Пусці, нам трэба ісці.

— Ідзіце,— гаварыў Серж, і калі дзяўчаткі, узяўшыся пад рукі, ішлі, ён зноў даваў каторай-небудзь з іх пстрычку ў галаву, і яны адступалі на ранейшае месца.

І ў гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі самаздавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася,— гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету і скажа:

— Эй вы, бачыце, які я спрытны і харошы. А вы ўсе перада мной нейкія пачвары, і больш нічога.

— Пусці, нам трэба ісці,— запішчалі дзяўчаткі.

— Ідзіце,— сказаў Серж.

Дзяўчаткі пайшлі, але Серж у момант вока перакруціўся на адной назе і даў самай меншай дзяўчынцы такую пстрычку ў лоб, што тая крыкнула і моцна заплакала.

— Ён жа адзін, а нас трое,— крыкнула самая большая,— чаго мы будзем яго баяцца?

Самая меншая не пакідала плакаць. Серж падбег да самай большай з гнеўным крыкам:

— Вы не будзеце мяне баяцца?

І намерыўся ўжо даць пстрычку ў галаву большай, але тая яго так пхнула ад сябе, што ён хістануўся з тратуара і ўпаў на адно калена ў лужу. Дзяўчаткі зарагаталі і, падхапіўшы пад рукі сваю меншую сяброўку, пабеглі наўцёкі. Серж усхапіўся на ногі і тут жа ўбачыў, што яго калена і прыгожая халяўка ўся ў гразі. Поўны злосці, ён дагнаў дзяўчатак і з усяго размаху пхнуў у плечы самую большую, а пасля і самую меншую. Яны абедзве ўпалі на тратуар, і меншая так далася тварам аб мокрую асфальтавую пліту, што з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў. Убачыўшы гэта, Серж спалохаўся, але, каб не паказаць віду, закрычаў:

— Вось табе, цяпер будзеш памятаць.

І кінуўся ўцякаць дадому, але ў гэты час нечая моцная рука хапіла яго за плячо, і над яго галавой прагучаў басавіты голас:

— Ах ты, хуліган, што гэта ты нарабіў?

Серж падняў угару вочы і ўбачыў, што яго трымае той самы стары і высокі чалавек, якога ён прывык кожны дзень бачыць на гэтай самай вуліцы.

— Пусці! — закрычаў Серж, ірвануўшыся з усёй сілы.

— Не, ты раней скажаш, як ты завешся і з якой ты школы, тады я цябе пушчу,— адказаў стары чалавек.

— Ён завецца Серж, а вучыцца ён разам з намі: у дваццатай школе,— запішчалі дзяўчаткі.

— Ідзі, хуліган,— гнеўна сказаў стары чалавек, пускаючы Сержа.

Дзяўчаткі павялі сваю скрываўленую сяброўку да яе дома, а Серж, з паважным выглядам нявіннага пакутніка, паволі адышоўся ад старога чалавека на некалькі крокаў і засвістаў. Стары чалавек моўчкі паківаў галавой і хацеў ужо ісці, але Серж раптам крыкнуў яму:

— Стары чорт! Ты вечарам стаіш на вуліцы і на месяц глядзіш, як дурань. Ты думаеш, я цябе баюся?

І Серж пабег, азіраючыся, а стары чалавек доўга стаяў і ківаў галавой. Пасля ён паволі пайшоў тратуарам, звыкла сабе накульгваючы на левую нагу і пастукваючы палкай па мокрых асфальтавых плітах. Ён дайшоў да чыгуначнага пераезда. Шлагбаум быў спушчан. Стары чалавек астаўся чакаць, пакуль пройдзе поезд. Бадай што ўжо зусім змеркла. Асенні вецер гнаў па небе разарваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба, і ўвесь захад рабіўся ясны. Сонца зайшло, але над горадам яшчэ не патухлі яго апошнія водбліскі. Стары чалавек азірнуўся навокал сябе, і на вачах яго бліснулі слёзы. Поезд прайшоў, шлагбаум падняўся, стары чалавек перайшоў праз рэйкі і ўвайшоў у глухі завулак. Тут ён пайшоў шпарчэй, выпрастаўся, здаваўся яшчэ вышэйшы ростам. Ён паспрабаваў нешта спяваць сабе пад нос ціхенька і аднастайна. Голас у яго быў вельмі нізкі.

У канцы завулка стаяў трохпавярховы вялікі стары дом. У ім было многа дзвярэй і вокан. Тынк на яго сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Цяпер у вокнах гэтага дома свяціліся агні і з сярэдзіны чулася музыка. Чалавек увайшоў у адчыненыя дзверы цёмнага карыдора і скрыўся там. Ён ні разу не азірнуўся і не бачыў, што Серж увесь час ішоў назіркам следам за ім, хаваючыся за сцены і платы, каб лепш падгледзець, куды гэта стары пойдзе. Серж тады толькі для віду адбегся ад чалавека, а пасля вярнуўся і пайшоў следам за ім. І цяпер ён радасна глядзеў, у які дом увайшоў ненавідны яму стары чалавек. Серж глядзеў у цёмны карыдор трохпавярховага дома з вялікім самаздавальненнем і пачаў высвістваць нейкую вясёлую песеньку. Стары чалавек нават і не падазраваў нічога гэтага.

 
ІІ
Далей - * Насцечка.txt (138.79 КБ - загружено 543 раз.)
Интересно начинать жизнь с нуля. Седьмого после единицы...

Слава

  • Гость

Спасибо.

Alex7778

  • Гость

Иван шамякин "Чорны прамень" есть у кого нибудь?

Дом

  • Гость

Гогогогогогогогогогого

kyjku

  • Гость

дом представил себя лошадкой)

Алеся

  • Гость

Хата для шпакоу?

лена

  • Гость

Хата для шпакоў
Стас пілуе дошкі зранку
I габлюе іх рубанкам.
Побач скрыначка цвікоў.
Будзе хата для шпакоў.
Дошкі Стасік вымяраў,
Габляваў і падразаў,
А пачаў збіваць — праява:
Коса злева, крыва справа.
- Вось няўдача дык няўдача! —
Бедны майстар ледзь не плача.
- Не адчайвайся, сынок,
Паспрабуй яшчэ разок!
-Я паменшу шырыню,
Дах да сценак падганю.
Стаў збіраць – няўдача зноў:
Не сыходзіцца з бакоў.
Стасік кідае рубанак:
-Брак мы робім увесь ранак -
Ты габлюешь край няроўна!..
Бацька кажа зноў спакойна:
-Не адчайвася, сынок,
Паспрабуй яшчэ разок!
Майстар крышку пазлаваў
I рубанак свой падняў.
Скачуць колцамі габлюшкі:
Новы дом чакаюць птушкі!
Будзь дакладнаю, лінейка,
Каб не зваў цябе няўмейка,
Ты, нажоўка, — не гарэза
I не ўздумай коса рэзаць,
Так рабі, як я хачу, —
Прыгаворвае хлапчук. —
Чуеце, павінна сёння
На вярбе стаяць шпакоўня!
-Сын, патрэбна дапамога?
-Сам я. Тут ужо нямнога!
Сын — у рукі малаток:
-Папрацуй яшчэ разок!
Збіты сцены, дах, падлога.
Колькі радасці ў малога:
-Татка, глянь, палац які!

Гэй вы, чуеце, шпакі!
Наваселлейка спраўляйце
I яшчэ гучней спявайце.     (Н. Галіноўская)
 

Вика

  • Гость

А почему нету як я расой личыўся🧐

блабла я деби///

  • Гость

 :'( :'( :'(|ули такие длинные стишки и расказы :'( :'( :'( :'( :'(
 

+ Быстрый ответ

В быстром ответе можно использовать BB-теги и смайлы.
Имя: E-mail:

Размер занимаемой памяти: 2 мегабайта.
Страница сгенерирована за 0.049 секунд. Запросов: 22.