Бизнес-форум Беларусь

Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.

Расширенный поиск  

Новости:

Автор Тема: Кодекс Республики Беларусь о культуре  (Прочитано 5582 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

vladruzh

  • Гость

Сам Кодекс огромный, поэтому публикую только его содержание.
Праект
Унесены Саветам Міністраў
Рэспублікі Беларусь

КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ КУЛЬТУРЫ

Прыняты Палатай прадстаўнікоў
Адобраны Саветам Рэспублікі

ЗМЕСТ

АГУЛЬНАЯ ЧАСТКА

РАЗДЗЕЛ I. АСНОВЫ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якія прымяняюцца ў гэтым Кодэксе, і іх азначэнні

Артыкул 2. Асноўныя прынцыпы, на якіх грунтуюцца грамадскія адносіны ў сферы культуры

Артыкул 3. Суб’екты культурнай дзейнасці

ГЛАВА 2. ЗАКАНАДАЎСТВА АБ КУЛЬТУРЫ І ЯГО ДЗЕЯННЕ

Артыкул 4. Заканадаўства аб культуры

Артыкул 5. Грамадскія адносіны, якія рэгулююцца заканадаўствам аб культуры

Артыкул 6. Дзеянне заканадаўства аб культуры па коле асоб

Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры

ГЛАВА 3. ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА І ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 8. сноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры

Артыкул 9. Дзяржаўныя, рэгіянальныя і галіновыя праграмы, накіраваныя на захаванне і развіццё культуры

Артыкул 10. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы культуры

Артыкул 11. Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Артыкул 12. Паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Артыкул 13. Паўнамоцтвы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Артыкул 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых дзяржаўных органаў у сферы культуры

Артыкул 15. Узаемадзеянне ў сферы культуры дзяржаўных органаў з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі

Артыкул 16. Супрацоўніцтва ў сферы культуры дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі

Артыкул 17. Сацыяльна-творчыя заказы

Артыкул 18. Падтрымка таленавітай моладзі

ГЛАВА 4. КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 19. Кантроль у сферы культуры

Артыкул 20. Грамадскі кантроль у сферы культуры

ГЛАВА 5. ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 21. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры

Артыкул 22. Фінансаванне арганізацый культуры

Артыкул 23. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Республікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва

Артыкул 24. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносіць даход

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры

Артыкул 26. Юрыдычныя асобы, якія абслугоўваюць арганізацыі культуры

ГЛАВА 6. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 27. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Артыкул 28. Прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Артыкул 29. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Артыкул 30. Напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Артыкул 31. Міжнародны культурны абмен

Артыкул 32. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры

РАЗДЗЕЛ IІ. СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

ГЛАВА 7. ГРАМАДЗЯНЕ ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 33. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Артыкул 34. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Артыкул 35. Правы і абавязкі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў сферы культуры

Артыкул 36. Дзяржаўныя гарантыі, накіраваныя на забеспячэнне правоў грамадзян у сферы культуры

Артыкул 37. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

Артыкул 38. Права на ўдзел у культурным жыцці

Артыкул 39. Права на эстэтычнае выхаванне

Артыкул 40. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці

Артыкул 41. Права на культурную самабытнасць, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый

Артыкул 42. Права на свабоду аб’яднанняў у сферы культуры

Артыкул 43. Асаблівасці прававога статусу творчых работнікаў

Артыкул 44. Асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры

ГЛАВА 8. КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 45. Паняцце і віды калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 46. Жанры і формы калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 47. Статус калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 48. Парадак стварэння і ліквідацыі прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 49. Падставы дзейнасці ўдзельнікаў прафесійных калектываў мастацкай творчасці, непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 50. Кіраванне ў прафесійным калектыве мастацкай творчасці і непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры

ГЛАВА 9. АРГАНІЗАЦЫІ КУЛЬТУРЫ І ПАДРАЗДЗЯЛЕННІ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 51. Арганізацыі культуры і падраздзяленні юрыдычных асоб

Артыкул 52. Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры

Артыкул 53. Асаблівасці ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганізацый культуры

Артыкул 54. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя арганізацый культуры

Артыкул 55. Папячыцельскія саветы арганізацый культуры

ГЛАВА 10. УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ І НАВУКОВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ, МЕТАДЫЧНЫЯ ЦЭНТРЫ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ) ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 56. Установы адукацыі ў сферы культуры

Артыкул 57. Навуковыя арганізацыі ў сферы культуры

Артыкул 58. Метадычныя цэнтры народнай творчасці (культурна-асветнай работы)

ГЛАВА 11. ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 59. Творчы саюз

Артыкул 60. Асаблівасці стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, дзейнасці творчых саюзаў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі

Артыкул 61. Профілі творчых саюзаў

Артыкул 62. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі

Артыкул 63. Правы творчых саюзаў

Артыкул 64. Членства ў творчым саюзе

Артыкул 65. Уласнасць творчых саюзаў

ГЛАВА 12. СПОНСАРЫ І МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 66. Спонсар культуры

Артыкул 67. Мецэнат культуры

АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА

РАЗДЗЕЛ ІІI. КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

ГЛАВА 13. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ

Артыкул 68. Віды культурных каштоўнасцей

Артыкул 69. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці

Артыкул 70. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

Артыкул 71. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці

Артыкул 72. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

Артыкул 73. Права ўласнасці на культурныя каштоўнасці

Артыкул 74. Пераважнае права набыцця долі ў праве агульнай уласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць

Артыкул 75. Правы ўласніка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 76. Абмежаванне правоў уласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць

Артыкул 77. Абавязкі ўласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, суб’екта прыватызацыі жылога памяшкання, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылога памяшкання ў жылым доме, іншай капітальнай пабудове (будынку, збудаванні), кватэры, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць

ГЛАВА 14. ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

Артыкул 78. Гісторыка-культурная спадчына і яе ахова

Артыкул 79. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 80. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь

Артыкул 81. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 82. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 83. Прафесійнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 84. Выпадковае выяўленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 85. Дзеянні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 86. Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 87. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

Артыкул 88. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 89. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, наступствы надання (ненадання) статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 90. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 91. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 92. Катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 93. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Артыкул 94. Звесткі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Артыкул 95. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, або ў іншыя спісы ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь

Артыкул 96. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці

Артыкул 97. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Республікі Беларусь

Артыкул 98. Парадак вядзення, фарміравання і выкарыстання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

ГЛАВА 15. ЗАХАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 99. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 100. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 101. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 102. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 103. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 104. Прадухіленне пагрозы захаванню матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 105. Змяненне матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Артыкул 106. Віды работ, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 107. Навукова-даследчыя работы, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 108. Праектныя работы, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 109. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 110. Выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 111. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 112. Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія дапускаюцца да кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 113. Парадак атрымання пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 114. Абавязкі грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 115. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Артыкул 116. Ахоўныя абавязацельствы

Артыкул 117. Выкарыстанне матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

ГЛАВА 16. УВОЗ І (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 118. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей

Артыкул 119. Вяртанне культурных каштоўнасцей

Артыкул 120. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь

ГЛАВА 17. АРХЕАЛАГІЧНАЯ СПАДЧЫНА І ЯЕ АХОВА

Артыкул 121. Археалагічная спадчына

Артыкул 122. Ахова археалагічнай спадчыны

Артыкул 123. Рэестр археалагічных аб’ектаў

Артыкул 124. Археалагічныя даследаванні і парадак іх правядзення

Артыкул 125. Ахова археалагічных аб’ектаў пры выкананні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

Артыкул 126. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

Артыкул 127. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах

РАЗДЗЕЛ IV. КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

ГЛАВА 18. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Артыкул 128. Напрамкі культурнай дзейнасці

Артыкул 129. Ажыццяўленне творчай дзейнасці. Свабода творчай дзейнасці

Артыкул 130. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці

ГЛАВА 19. БІБЛІЯТЭЧНАЯ СПРАВА

Артыкул 131. Бібліятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы

Артыкул 132. Бібліятэчны работнік

Артыкул 133. Бібліятэка. Віды бібліятэк

Артыкул 134. Сеткі бібліятэк. Сукупная сетка бібліятэк

Артыкул 135. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»

Артыкул 136. Рэспубліканскі бібліятэчны савет

Артыкул 137. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі бібліятэк

Артыкул 138. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння бібліятэк

Артыкул 139. Асноўныя задачы і прынцыпы дзейнасці бібліятэк

Артыкул 140. Правы і абавязкі бібліятэк

Артыкул 141. Бібліятэчны фонд. Бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь

Артыкул 142. Кніжныя помнікі. Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь

Артыкул 143. Фарміраванне бібліятэчных фондаў

Артыкул 144. Камплектаванне бібліятэчных фондаў

Артыкул 145. Арганізацыя бібліятэчных фондаў. Выключэнне дакументаў з бібліятэчных фондаў

Артыкул 146. Узаемадзеянне бібліятэк

Артыкул 147. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў

Артыкул 148. Міжбібліятэчны абанемент. Нацыянальная сістэма міжбібліятэчнага абанемента

Артыкул 149. Карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк па фарміраванні і выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў

Артыкул 150. Карыстальнікі бібліятэк. Правы і абавязкі карыстальнікаў бібліятэк

Артыкул 151. Рэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэк

ГЛАВА 20. МУЗЕЙНАЯ СПРАВА

Артыкул 152. Паняцце музейнай справы

Артыкул 153. Музейны работнік

Артыкул 154. Прадмет музейнага значэння. Музейны прадмет, навукова-дапаможны і сыравінны матэрыял, іх класіфікацыя

Артыкул 155. Музейная калекцыя

Артыкул 156. Музейны фонд

Артыкул 157. Права ўласнасці на музейныя прадметы, прадметы музейнага значэння

Артыкул 158. Музей, яго віды па форме ўласнасці

Артыкул 159. Класіфікацыя музеяў

Артыкул 160. Сістэма дзяржаўных музеяў

Артыкул 161. Місія музея. Канцэпцыя развіцця музея

Артыкул 162. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі музеяў

Артыкул 163. Асаблівасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і фінансавання музеяў

Артыкул 164. Музеі-запаведнікі. Музеі пад адкрытым небам

Артыкул 165. Рэестр музеяў

Артыкул 166. Правы і абавязкі музеяў

Артыкул 167. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў

Артыкул 168. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы

Артыкул 169. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў

Артыкул 170. Доступ да інфармацыі аб музейных прадметах, навукова-дапаможных, сыравінных матэрыялах і парадак работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі, сыравіннымі матэрыяламі

Артыкул 171. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

Артыкул 172. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

Артыкул 173. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

Артыкул 174. Выключэнне музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

Артыкул 175. Музейная дзейнасць, яе віды

Артыкул 176. Камплектаванне музейных фондаў

Артыкул 177. Улік прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Артыкул 178. Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

Артыкул 179. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Артыкул 180. Кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Артыкул 181. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет

Артыкул 182. Каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

Артыкул 183. Экспазіцыя

Артыкул 184. Стварэнне і адкрыццё пастаянных экспазіцый

Артыкул 185. Стварэнне і адкрыццё часовых экспазіцый

Артыкул 186. Экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў

ГЛАВА 21. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКІЯ РАМЁСТВЫ

Артыкул 187. Народныя мастацкія рамёствы. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 188. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 189. Правы грамадзян у сферы народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 190. Майстар народных мастацкіх рамёстваў. Народны майстар у сферы народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 191. Правы народнага майстра

Артыкул 192. Экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах

Артыкул 193. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 194. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 195. Цэнтр (дом) рамёстваў

Артыкул 196. Арганізацыя пераемнасці традыцый у сферы народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 197. Папулярызацыя і распаўсюджванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

Артыкул 198. Культурны абмен у сферы народных мастацкіх рамёстваў

ГЛАВА 22. КІНЕМАТАГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Артыкул 199. Кінематаграфія

Артыкул 200. Падтрымка кінематаграфіі

Артыкул 201. Работнікі кінематаграфіі

Артыкул 202. Кінематаграфічная дзейнасць і яе склад

Артыкул 203. Арганізацыі кінематаграфіі

Артыкул 204. Фільм

Артыкул 205. Вытворчасць фільмаў

Артыкул 206. Нацыянальныя фільмы і фільмы ў рамках сацыяльна-творчага заказу

Артыкул 207. Паказ і распаўсюджванне фільмаў

Артыкул 208. Класіфікацыя фільмаў

Артыкул 209. Дзяржаўны рэгістр фільмаў

ГЛАВА 23. КУЛЬТУРНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ

Артыкул 210. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

Артыкул 211. Арганізатар культурнага мерапрыемства

Артыкул 212. Арганізацыйны камітэт

Артыкул 213. Удзельнікі культурнага мерапрыемства

Артыкул 214. Культурна-відовішчнае мерапрыемства

Артыкул 215. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна- відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Артыкул 216. Парадак арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства

Артыкул 217. Уваходныя білеты і друкаваная прадукцыя

Артыкул 218. Гастролі

Артыкул 219. Кінематаграфічныя мерапрыемствы

Артыкул 220. Фестываль. Свята

Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум

Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыі захаванасці культурных каштоўнасцей пры арганізацыі міжнародных выставак

ГЛАВА 24. ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСІЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ

Артыкул 223. Асаблівасці культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 224. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 225. Правы прафесійных калектываў мастацкай творчасці

ГЛАВА 25. ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ

Артыкул 226. Асаблівасці культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 227. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 228. Правы і абавязкі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і іх заснавальнікаў

Артыкул 229. Асаблівасці культурнай дзейнасці аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці

Артыкул 230. Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці

ГЛАВА 26. АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА

Артыкул 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды

Артыкул 232. Клуб. Віды клубаў

Артыкул 233. Клубныя работнікі

Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці клубаў

Артыкул 235. Дзейнасць клубаў

Артыкул 236. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў

Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк

Артыкул 238. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады

Артыкул 239. Дзейнасць паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў

ГЛАВА 27. ЗААХВОЧВАННІ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 240. Заахвочванні ў сферы культуры і іх віды

Артыкул 241. Узнагароджанне грамадзян дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Артыкул 242. Узнагароджанне грамадзян, калектываў мастацкай творчасці і юрыдычных асоб спецыяльнымі ўзнагародамі і спецыяльнымі прызамі (прызамі) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Артыкул 243. Прысуджэнне грамадзянам Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

Артыкул 244. Прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Республікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Артыкул 245. Прысуджэнне таленавітай моладзі заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Артыкул 246. Прысваенне тэатральна-відовішчным арганізацыям, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, музеям, творчым саюзам статусу «нацыянальны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу

Артыкул 247. Прысваенне музеям статусу «народны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага статусу

Артыкул 248. Прысваенне прафесійным калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», статусу «акадэмічны», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтых звання і статусу

Артыкул 249. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага звання

Артыкул 250. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага наймення

Артыкул 251. Заахвочванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Артыкул 252. Заахвочванні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый

РАЗДЗЕЛ V. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

ГЛАВА 28. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 253. Пераходныя палажэнні

Артыкул 254. Унясенне дапаўненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь

Артыкул 255. Прызнанне страціўшымі сілу некаторых законаў і асобных палажэнняў законаў

Артыкул 256. Меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Кодэкса

Артыкул 257. Уступленне ў сілу гэтага Кодэкса

 

Гэты Кодэкс накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы культуры, а таксама на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці ў мэтах захавання і развіцця культурных каштоўнасцей.


Артыкул 256. Меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Кодэкса

 

Савету Mіністрaў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Кодэксам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Кодэкса.

 

Артыкул 257. Уступленне ў сілу гэтага Кодэкса

 

Гэты Кодэкс уступае ў сілу ў наступным парадку:

артыкулы 1 – 255 – праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Кодэкса;

іншыя палажэнні – пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Кодэкса.

 

Прэзідэнт

Рэспублікі Беларусь


Htcge,kbrf <tkfhecm

pan_sav

  • Гость

Е.ать, представляю какого объема этот закон если только содержание на три листа!

creditrabota

  • Гость

Даа браток, законы они такие.. Жэстачайшие!!!
 

+ Быстрый ответ

В быстром ответе можно использовать BB-теги и смайлы.
Имя: E-mail:

Размер занимаемой памяти: 2 мегабайта.
Страница сгенерирована за 0.034 секунд. Запросов: 18.